Наша гісторыя

Галоўным заданнем сясцёр Уршулянак ва ўсе часы было выхаванне дзяцей і моладзі ў хрысціянскім духу. Таму мары пра ўласную адукацыйную ўстанову былі натуральным прагненнем сясцёр з Беларусі. Яны звяртаюцца да арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з ініцыятывай стварэння такога Цэнтра і атрымоўваюць згоду і падтрымку.
2-га лютага 2011 г. беларускія ўлады перадалі Касцёлу будынак былой школы па вул. Серафімовіча 19 у Мінску. Пабудова знаходзілся ў аварыйным стане. Неабходна была грунтоўная перабудова і рэвіталізацыя ўсёй навакольнай тэрыторыі.
28-га лютага 2011 г. Уршулянкі зарэгістравалі рэлігійную арганізацыю “Дабрачынная Мiсiя Добрага Самаранiна пад апекай Святой Уршулi Ледухоўскай”. Сястра Часлава Навіцкая USJK была прызначана дырэктарам арганізацыі. Пачынаецца праца над будучым Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтрам.
З 2011-га па 2013-ы гады ішлі працы па распрацоўцы праекта і яго ўзгадненню. Паралельна ішоў актыўны пошук спонсараў будаўніцтва. Дзякуючы нямецкай фундацыі Renovabis, Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Італіі і тысячам неабыякавых людзей неабходныя сродкі былі сабраны. Напрыканцы 2013-га года пачынаюцца будаўнічыя працы.
З 2013-га па 2017-ы гады будынак грунтоўна перабудавалі паводле сучасных тэхналогій. Быў надбудаваны трэці паверх, старыя канструкцыі сцягнулі металічным каркасам, пабудавана капліца. Ад былой школы засталася толькі частка вонкавых сцен. Улетку 2018-га года будынак быў здадзены ў эксплуатацыю.

29-га мая 2018-га года стаў Днём Нараджэння нашага Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра. У гэты дзень арцыбіскуп Тадэвуш урачыста асвяціў будынак і абвесціў святую Уршулю заступніцай гэтага месца. З верасня распачаўся першы навучальны год у гісторыі Місіі. Сцены напоўніліся жыццём.