Нашы Навіны

“Займацца разам цікавымі і карыснымі справамі”. Інтэрв’ю з кіраўніком гуртка тэхнічнай творчасці Юрыем Паніным
“Займацца разам цікавымі і карыснымі справамі”. Інтэрв’ю з кіраўніком гуртка тэхнічнай творчасці Юрыем Паніным

8 жніўня 2019

З верасня ў нашым Цэнтры пачынаюцца заняткі па тэхнічнай творчасці. Упершыню ў гісторыі. Мы вырашылі пазнаёміцца з нашым выкладчыкам бліжэй і задаць некалькі пытанняў. Пра захапленне цягнікамі, мадэляваннем і пры чым тут выхаванне дзяцей і моладзі ў нашай размове.  — Юрый, радуемся што вы сталі нашым выкладчыкам. Распавядзіце крышачку пра сябе. Я нарадзіўся ў Бабруйску. Па першай адукацыі я інжынер-механік, скончыў БНТУ. Па-другой адукацыі я псіхолаг, скончыў БДУ. Так склалася, што ў апошні час мае цікавасці перамясціліся ў накірунку псіхічнага здароў’я. Я працую з падлеткамі і шукаю спосабы выпраўляць іх псіхічнае здароў’е адразу у падлеткавым узросце.  — Ужо шмат гадоў вы актыўна займаецеся мадэляваннем цягнікоў. Адкуль узялася гэта пасія? Прыкладна 15 гадоў свайго жыцця я ездзіў з Мінска у Бабруйск цягніком. Таму я люблю чыгунку з дзяцінства. Потым стаў цікавіцца як гэта сістэма працуе, чытаць кніжкі пра чыгунку.  У маім дзяцінстве у крамах прадаваліся амаль што мадэльныя наборы чыгункі вытворчасці Усходняй Германіі. Я спачатку проста ў гэта гуляўся разам з маім старэйшым братам. Пазней я сам пачаў рабіць для гэтай “чыгункі” будынкі. Памятаю збіраў пешаходны мост і нешта яшчэ. Пачало атрымлівацца..   У 2000 годзе, калі я даведаўся, што у Мінску праходзяць выставы чыгуначнага мадэлізма, я сабраў свой першы  модуль (частку таго вялізнага макета) выкарыстоўваючы рэйкі з таго усходнегерманскага набора і прыняў першы раз удзел у выставе.  — Чым вы ганарыцеся ў сваёй тэхнічнай творчасці найбольш? У тэхнічнай творчасці я ганаруся найболей якраз узгаданым вышэй макетам. Адначасова маім вялікім гонарам з’яўляецца стаенка да свята Божага Наражэння якая знаходзіцца у дольным касцёле на Залатой Горцы. У стварэнні гэтай стаенкі прыняло удзел больш за 10 чалавек на чале з ксяндзом Юрыем Санько. Мне прыйшлося вучыць іх у сціслыя тэрміны. Я потым спраўдзіў – ад моманту, калі я набываў дошкі для падмакетніка, да заканчэння стаенкі прайшло крыху болей за тры месяцы. У педагагічнай дзейнасці я ганаруся тым, што за час працы на Дзіцячай чыгунцы ў Мінску мне ўдалося распрацаваць сістэму псіхалагічнай дапамогі падлеткам у выглядзе спецыяльна арганізаванай працоўнай дзейнасці. Паводле майго вопыту, найбольш надзейны  спосаб дастукацца да дзяцей малодшага школьнага узросту і падлеткаў — займацца разам з імі цікавымі і карыснымі справамі.  — Мадэляванне атасаямляецца з працай у адзіноце. Чалавек штосьці майструе, знаходзіцца сам…

Далей

Цэнтр атрымаў сучасную мультымедыйную сістэму
Цэнтр атрымаў сучасную мультымедыйную сістэму

3 ліпеня 2019

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў ЗША прафінансавала сучасную адукацыйную платформу для вывучэння замежных моваў. У рамах праекта Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр атрымаў мультымедыйную дашку, аўдыя сістэму, 12 планшэтаў і іншае неабходнае абсталяванне. Менавіта на базе гэтага класа будуць працаваць групы па вывучэнні замежных моваў пры нашай установе. Дырэктарка ўстановы, сястра Часлава, падкрэсліла, што “гэта вельмі важная інвестыцыя”. “На 2019/20 акадэмічны год мы хочам загрузіць наш Цэнтр напоўніцу. Хочацца каб як мага болей моладзі прыходзіла да нас за ведамі і таксама мела магчымасць спатыкаць тут Бога – крыніцу ўсялякіх ведаў”, – падзялілася сястра. Наша дашкольная група ўжо апрабавала новая абсталяванне. Групы па вывучэнні ангельскай і польскай пачнуць працаваць ужо ў верасні. Расклад заняткаў будзе дададзены ў жніўні. Сачыце за навінамі.

Далей

Прадстаўніца Уршулянак ўдзельнічала вы ўрачыстасці пасвячэння капліцы ў Любчы
Прадстаўніца Уршулянак ўдзельнічала вы ўрачыстасці пасвячэння капліцы ў Любчы

2 ліпеня 2019

У 1935-39 гг. Уршулянкі актыўна працавалі на Навагрудчыне – вялі дзіцячы садок і школу ў Любчы, а таксама займаліся хрысціянскім выхаваннем дзяцей і моладзі. Гэтае месца для Урушулянак вельмі сімвалічнае – пасля некалькіх гадоў актыўнай працы ў 30-х гг. 20 ст. мясцовасць апынаецца пад уладай бальшавікоў. Яны забіраюць школу і садок, сёстры вымушаны пераехаць у Вільню адкуль іх вывозяць у лагеры ў Сібір. Касцёл у Любчы зруйнавалі і толькі памяць пра сясцёр Уршулянак застаецца на гэтай зямлі. Намаганнямі Любчанскіх каталікоў на чале з кс. Юрыем Жэгарыным сёлета была пабудавана новая капліца. Гэта будаўніцтва было вельмі сімвалічным – роўна 80 год таму камуністы зруйнавалі папярэдні каталіцкі храм у Любчы. Сястра Дарота прыехала з Варшавы адмыслова з нагоды асвячэння будынка. Мясцовыя жыхары на ўласныя вочы змаглі ўбачыць праўдзівую уршулянку, папярэдніцы якой выхоўвалі калісьці сотні дзяцей з гэтай мясцовасці. Са свайго боку сястра Дарота пажадала ўсім неабходных ласкаў у аднаўленні хрысціянскіх трыдыцый на гэтай зямлі. Ад імя ўсіх Уршулянак сястра падарыла касцёлу залаты арнат. “Я адчула сябе вельмі цёпла і ўтульна, як дома”, – падзялілася сваімі ўражаннямі сястра, – “Калі нашы сёстры працавалі ў Любчы, наша заснавальніца святая Уршуля Ледухоўская яшчэ жыла. Яна вельмі клапацілася пра гэтыя землі”. Сястра Дарота працуе медсястрой у доме для старэнькіх Уршулянак у Варшаве. Ужо 20 гадоў яна займаецца доглядам сясцёр якія па стане здароўя патрабуюць дапамогі і апекі.  Здымкі: Віталь Палінеўскі Вялікі матэрыял пра падзею можна прачытаць на catholic.by тут 

Далей

Дзеці наведалі дзіцячую чыгунку
Дзеці наведалі дзіцячую чыгунку

1 ліпеня 2019

У рамах летняй адукацыйнай праграмы, нашы выхаванцы пазнаёміліся з дзейнасцю чыгункі і пакаталіся на цягніку. На чыгуначнай станцыі дзеці на ўласныя вочы пабачылі макет чыгуначнай дарогі па якой рухаецца лакаматыў. Галоўным пунктам экскурсіі для нашай групы было пакатацца на цягніку шлях якога доўжыцца 3 км. Па дарозе састаў спыняецца на прыпынку “Сасновы бор” на 5 хвілін. Жадаючыя могуць застацца на гэтым прыпынку і адпачыць. Група з Місіі скарысталася гэтай магчымасцю і вярнулася на галоўную станцыю наступным рэйсам. Спадарыня Святлана Астасевіч зазначыла, што “мы стараемся праводзіць такія экскурсіі і падарожжы дастаткова часта, бо гэта развівае і яднае дзетак”. “Праз такія выправы дзеці вучацца больш пільна клапаціцца адзін пра другога, дапамагаць, вучацца самастойнасці, пазанюць навакольны свет”, – дадала наша дырэктарка па выхаваўчай дзейнасці. Таксама разам з нашай групай у экскурсіі ўдзельнічала некалькі мамаў. Спадарыня Ганна Варпаховіч падзялілася, што “мы з дачкой былі на дзіцячай чыгунцы ў першы раз. Было прыемна бачыць, у якім захапленні былі дзеткі ад вакзала, паездкі на цягніку “дзіцячага” памеру і пікніка з прысмакамі”. “Я і сама прыгадала школьныя экскурсіі, якой значнай і радаснай падзеяй кожная з іх была”, – дадала Ганна, – “Цудоўна, што Сацыяльны Цэнтр арганізуе такія цікавыя вандроўкі нават для самых маленькіх дзетак, бо гэта тыя ўражанні, што застануцца ў іх памяці надоўга. А каб замацаваць успаміны, напрыканцы ўсім падаравалі магніцікі”.

Далей

Святлана Астасевіч: “Мы вучым дзетак быць крыніцамі любові і дабрыні ў гэтым свеце”
Святлана Астасевіч: “Мы вучым дзетак быць крыніцамі любові і дабрыні ў гэтым свеце”

25 чэрвеня 2019

Амаль месяц таму мы скончылі навучальны год і распачалі канікулы. Крыху азіраючыся назад, мы задалі некалькі пытанняў намесніцы дырэктара па выхаваўчай дзейнасці Сацыяльнага Цэнтра Святлане Астасевіч. Што перажываюць выхавацелі напрыканцы навучальнага года? Радасць за дасягнутыя вынікі, за дзетак якія паказваюць вынікі. Гэта самая вялікая наша радасць. За год у Цэнтр прыходзіць усе больш і больш дзяцей. На выпускным прысутнічала амаль 70 выхаванцаў. Як атрымоўваецца ў такіх умовах захоўваць хатнія адносіны з дзеткамі? У нас гэта атрымоўваецца, так. Проста дзеці растуць у сем’ях і прыходзячы ў наш Цэнтр яны таксама разумеюць, што гэта наша, сямейная справа. У гэтым і ўвесь сакрэт. Што лічыце найбольшым дасягненнем у выхаванні дзяцей у гэтым годзе? Вельмі бачна, што старэйшыя дзеці клапоцяцца пра малодшых. Дзякуючы гэтаму меншыя вучацца маліцца, прызвычайваюцца жыць у нейкім парадку, свабодна сябе адчуваюць у распарадку дня. Гэты клопат пра малодшых і пераказ ведаў і вопыту для мяне найбольшае дасягненне. У чым асаблівасць перадачы дзецям хрысціянскіх каштоўнасцяў? Што значыць выхоўваць дзяцей дашкольнага ўзросту ў хрысціянскім духу? Перш за ўсё гэта пазнанне Бога як крыніцы з якой мы чэрпаем усе нашыя добрыя якасці. Бог нам дае Любоў і мы вучым дзетак адносіць гэта да іншых дзетак. Мы вучым дзетак, што калі Бог клапоціцца пра нас, то і мы павінна клапаціцца пра бліжніх. Калі Бог нам дапамагае, то і мы павінны дапамагаць другім людзям. Мы вучым дзетак быць крыніцамі любові і дабрыні ў гэтым свеце. Якую ролю займае беларушчына ў выхаванні дзяцей у Сацыяльным Цэнтры? Бог і іх краіна стаяць на першым месцы. Клопат і развіццё якое мы ўкладваем у нашых дзетак – мы спадзяемся будзе служыць усяму нашаму грамадству ў будучыні. А як справы з беларускай мовай? Вядома, у Цэнтр прыходзіць шмат дзетак з беларускамоўных і рускамоўных сем’яў. Як вы працуеце ў гэтым накірунку? Мы стараемся несці беларускамоўнасць. Калі дзеткі з рускамоўных сем’яў не разумеюць нейкае слова па-беларуску – мы, натуральна, тлумачым і вучым. Але ж дзеткі таксама вучацца і адно ад другога. Вядома, дзеці з рускамоўных сем’яў не змогуць авалодаць беларускай мовай у поўні, бо ўсё ж такі крыніцай тут з’яўляецца сям’я. Але мы спадзяёмся, што наша зерне беларускамоўнасці, якое мы стараемся сеяць, дасць плён у будучыні, у свой час. Калі вас пытаюць:…

Далей

Адбыўся выпускны з нагоды заканчэння навучальнага года
Адбыўся выпускны з нагоды заканчэння навучальнага года

31 мая 2019

29-га мая, ва ўспамін св. Уршулі Ледухоўскай, у нашым Цэнтры адбылася святочная вечарына. Выпускны баль афіцыйна скончыў навучальны год 2018-2019.На святкаванне сабралася больш за 150 бацькоў і выхаванцаў Місіі. Урачыстая праграма распачалася выступамі навучэнцаў. Традыцыйна дзеці спявалі, чыталі вершы, танцавалі.Сёлета 8 хлопцаў і дзяўчат скончылі дашкольную праграму і ўжо ў верасні пойдуць у першы клас пачатковай школы. Падчас выпускнога шмат словаў было накіравана менавіта ў іх адрас. Ужо традыцыйна кожны атрымаў галаўны ўбор выпускніка і падарункі – сярод якіх катэхізіс для маленькіх. Са свайго боку бацькі выпускнікоў падзякавалі выхаваўцам і супрацоўнікам Цэнтра за выхаванне дзяцей на працягу ўсіх гадоў. Пасля ўрачыстай праграмы, выпускнікі рушылі ўрачыстым шэсцем на плошчу перад будынкам Сацыяльнага Цэнтра. Там яны пасмажылі свае каўбаскі і гэтым распачалі вялікае грыляванне – другую частку святкавання выпускнога. Аднак раптоўная залева прымусіла ўсіх сабраных схавацца ў будынку Цэнтра. Таты працягвалі самааддана смажыць каўбаскі пад дажджом, а дзеці бавілі час разам з клоўнам Нікай і Фіксікамі. А каб бацькі і госці не засумавалі, з канцэртнай праграмай для іх выступіла музычная студыя Malinovka by Spamash. Святлана Астасевіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай дзейнасці, зазначыла, што ў гэты дзень усе выхавацелі перажываюць вялікую радасць з дасягнутых мэтаў. “Мы радуемся за дзетак якія паказваюць вынікі – гэта плен нашай працы”, – сказала яна. Сястра Часлава, дырэктар Місіі, у сваю чаргу парадавала ўсіх прысутных добрымі навінамі. Дзякуючы добрым людзям, хутка ў Цэнтры з’явяцца батут, аэрахакей, сталы для малявання пяском, уласная экіпіроўка для заняткаў фехтаваннем і шмат іншага.Сацыяльны Цэнтр працягвае працу і летам, але ў больш “летнім” рэжыме. Час ляціць хутка і новы навучальны год ужо не за гарамі.Здымкі: Юрый СідунБольш фота можна паглядзець тут

Далей

Падсумаванне – інтэрв’ю з сястрой Чаславай напрыканцы навучальнага года 2018/19
Падсумаванне – інтэрв’ю з сястрой Чаславай напрыканцы навучальнага года 2018/19

27 мая 2019

Мы вырашылі задаць некалькі пытанняў нашай дырэктарцы пра ўжо мінулы год у Сацыяльным Цэнтры. Сястра падзялілася агульнымі поспехамі і выклікамі, а таксама планамі на новы навучальны год.  Сястра Часлава, ці можна сказаць што місія ўжо абжылася ў новым будынку Сацыяльнага Цэнтра? Думаю, што так. У гэтым годзе шмат што атрымалася дасягнуць, але перадусім будынак напоўніўся дзіцячымі галасамі. Як ацэньваеце першы год працы Цэнтра? Калі коратка – я вельмі задаволена. Пан Езус казаў: там, дзе сабралася двое альбо трое ў Імя маё, там Я сярод іх. Тут сабралася нашмат больш. Думаю што Езус з намі і гэта найважнейшае. Галоўнае, што тут сабраліся людзі розных веравызнанняў і нас яднае Бог. Усе ўдзельнічаюць у літургіях, у розных іншых мерапрыемствах. Мы імкнёмся ствараць радасную, добрую атмасферу. Дай Бог каб так і далей. Зірнуўшы крыху назад, што атрымалася найлепей? Што вас радуе найбольш? Найболей мяне цешыць тое, што Хрысціянскі Цэнтр дадатковага развіцця для дзяцей існуе. Мы займаемся хрысціянскім выхаваннем. Я радуюся, што ў нас ёсць капліца – ўсё гэта не толькі адукацыя і выхаванне, але ёсць таксама святая Імша. Ну і немалаважнае, а нават вельмі важнае для мяне – беларуская мова. Найболей мяне радуе тое, што дзеткі, якім 2.5-3 гады, вельмі добра валодаюць беларускай мовай, размаўляюць на ёй. Гэта мяне цешыць, таму што павінна быць любоў да Бога і любоў да сваей краіны. Гэта немагчыма раздзяліць. Якія выклікі вы бачыце для Цэнтра на найбліжэйшы час? Канешне, хацелася б каб наш Сацыяльны Цэнтр больш развіваўся, каб у нас было нашмат больш дадатковых заняткаў, каб сюды прыходзіла болей людзей. Хацелася б каб да нас прыходзілі патрабуючыя людзі, людзі, якіх цікавіць не толькі адукацыя, але і хрысціянскае выхаванне. Ну і перадусім нам хочацца каб людзі, якія прыходзяць да нас, адкрывалі сваю тоеснасць, ведалі хто яны. У гэтым годзе ўжо адбыўся шэраг спатканняў з інвалідамі-вазочнікамі. Якія планы маеце на будучыню ў гэтай сферы? У гэтай канкрэтнай сферы перад намі яшчэ шмат працы. Вельмі хочацца каб гэтыя людзі да нас часцей прыязджалі, каб гэты дом стаўся іхнім домам. Нам трэба тут вельмі шмат валанцераў, неабходны дадатковыя сродкі. Але ўсё рэальна – мы працуем над гэтай мэтай. Дзякуй вялікі за размову! Апошняе – чаму чалавек, які яшчэ ніколі не быў у…

Далей

Дзеці з місіі наведалі Польшчу ў рамах адукацыйнага візіта
Дзеці з місіі наведалі Польшчу ў рамах адукацыйнага візіта

13 мая 2019

З 23 па 29 красавіка дзеці з нашага цэнтра, якія ходзяць на дадатковыя заняткі па музыцы, наведалі некалькі школ і парафій у Польшчы. Выхаванцы прадстаўлялі велікодную музычную праграму ў якую ўваходзілі і беларускія традыцыйныя творы. Агулам за час побыту нашы дзеці далі 6 канцэртаў.   На час побыту ў Польшчы нашу групу рассялілі па сем’ях у горадзе Свежава. Тут наведалі нямецкі палац у Ломніцы, каляровыя азёры і пячоры ў гарах, а таксама судэцкі адукацыйны музей у Добкове, дзе даведаліся з чаго складаюцца вулканы, як яны дзейнічаюць, а таксама пазнаеміліся з рознымі пародамі прыродных выкапняў. Місіянеры наведалі Вроцлаў, яго святыні і капліцу благаслаўленага Часлава – апекуна горада. Візіты ў мясцовыя музеі і азнаямляльныя шпацыры па старых вуліцах не заставілі абыякавымі нікога. Адной з галоўных мэтаў візіту выхаванцаў, іх бацькоў і супрацоўнікаў цэнтра было навязванне новых сувязей з установамі адукацыі ў Польшчы. Знаёмства з дзейнасцю польскіх пачатковых школ і дашкольных устаноў дазваляе пераймаць і дзяліцца сучаснымі падыходамі выхавання дзяцей. 

Далей

У Цэнтры прайшоў Пасхальны Трыдуум
У Цэнтры прайшоў Пасхальны Трыдуум

24 красавіка 2019

На працягу чаторых дзён мы разважалі над таямніцай мукі і Уваскрашэнне Езуса Хрыста. Штодзённа наша капліца была запоўнена людзьмі.У Вялікі Чацвер мы прынялі ў міністранты Даніка і Яна. Усё вялікае пачынаецца з малога. Таксама мы прымалі групу інвалідаў-вазочнікаў якія супольна святкавалі Вялікдзень. Валанцеры і супрацоўнікі дапамагалі гасцям супольна бавіць час і маліцца. Падчас чатырохдзеннай сустрэчы ўдзельнікі прымалі ўдзел у сустрэчы з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам. Дзяўчыны паўдзельнічалі ў майстар класы па доглядзе за скурай, ахвотныя скарысталіся нашай цырульняй. У вялікую суботу ўсе разам рыхтавалі Велікодны стол. Пасля велікоднага сняданка, усе прысутныя сабраліся на супольны грыль. Фота: Марына КлінцоваУсе здымкі можна паглядзець тут

Далей

Як мы адсвяткавалі дзень бабулі і дзядулі (+ШМАТ ФОТА)
Як мы адсвяткавалі дзень бабулі і дзядулі (+ШМАТ ФОТА)

27 студзеня 2019

У нядзелю, 27-га студзеня, наша Місія святкавала Дзень дзядулі і бабулі. З розных куткоў Беларусі на ўрачыстасць з’ехалася некалькі дзясяткаў бабуляў і дзядуляў нашых выхаванцаў. Святкаванне распачалося Святой Імшой пад кіраўніцтвам нашага душпастыра а. Аляксандра Шамрыцкага МІС. Мы заўсёды цешымся, калі капліца не можа змясціць усіх вернікаў, і ўвесь першы паверх цэнтра робіцца адной суцэльнай капліцай. Пасля літургіі кс. Дзмітрый Пухальскі, канцлер Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прамовіў канферэнцыю для тых, хто сабраліся на свята. Святар звярнуў увагу на значэнне і ролю бабуляў і дзядуляў у выхаванні сваіх унукаў. Прыемна, што большасць выпадкаў, пра якія гаварыў кс. Дзмітрый, абапіраліся на яго ўласны досвед адносінаў са сваімі бабулямі і дзядулямі. Кс. Дзмітрый Пухальскі Пасля канферэнцыі бацькі нашых дзяцей паказалі спектакль пра Беласнежку. Злая Каралева, Чароўнае Люстэрка і зухаватыя гномы не пакінулі абыякавымі нікога, а асабліва – нашых дзяцей. “Леў, твая мама!”, “Эміля, твой тата!” – з захапленнем выкрыквалі дзеці, калі пазнавалі бацькоў сваіх сяброў у ролях казачных персанажаў. Чароўнае люстэрка, Каралева і яе міністр Беласнежка і добрыя гномы Гномы знаёмяцца з добрым прынцам Пасля спектакля маленькі ансамбль бацькоў выканаў песню-дыялог бабулі і дзядулі. Затым прыйшоў час для канцэртнай праграмы дзяцей Місіі. Выхаванцы спявалі, чыталі вершы на розных мовах, танцавалі і падарылі ўсім дзядулям і бабулям віншавальныя паштоўкі. Выступае малодшая група Сярэдняя група – як заўсёды ў найвялікшым складзе Прадстаўнікі пачатковай школы прачыталі вершы на беларускай, польскай і ангельскай мовах Паштоўкі для бабуляў і дзядуляў У такі дзень немагчыма бяз слёзаў радасці Напрыканцы ўсе прысутныя сабраліся на ўрачысты пачастунак, падрыхтаваны сваімі рукамі, што падсумавала гэты радасны дзень.  Выступоўцы і супрацоўнікі Місіі на адной сцэне Заўсёды радасна, калі сцены Місіі гудуць, а жыццё – віруе. Усіх моцна абдымаем! Усе фоты можна паглядзець і спампаваць тут  Здымкі: Юрый Сідун

Далей

Запрашаем на заняткі па дызайну строяў і тканін
Запрашаем на заняткі па дызайну строяў і тканін

27 студзеня 2019

Запрашаем на заняткі па дызайну строяў і тканін. У праграме: развіццё колеравага бачання, графічная стылізацыя, праектаванне адзення, мадэляванне і навыкі канструявання (у даступнай для кожнага тэхніцы), праца ў матэрыяле (развіццё адчування магчымасцей тканін), развіццё асабістага стылю, паняцце “хрысціянскай эстэтыкі”, падрыхтоўка да ўдзелу ў прафесійных конкурсах ці ўступах. Заняткі будуць праходзіць адзін раз на тыдзень у інтэрактыўным накірунку з творчым падыходам да кожнай асобы. Запрашаюцца дзеці з 9 гадоў, моладзь і дарослыя. Наведвальнікі курсаў навучацца шыць строі для сябе і сваіх блізкіх, а фінальным момантам навучання стане паказ аўтарскіх мадэляў. Кіраўнік курсаў: спадар Вячаслаў Казлоў – прафесійны практыкуючы дызайнер, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Заняткі праводзяцца за добраахвотныя ахвяраванні. Запіс па тэл. + 375 (17) 343-99-17.

Далей