Шаноўныя сябры нашай Місіі, сардэчна запрашаем наведаць канцэрт у нядзелю 29.09 у 13.00. Мерапрыемства адбудзецца ў капліцы Хрысціянскага сацыяльнага Цэнтра.
Вы атрымаеце неймаверную асалоду! За фартэпіяна лаўрэатка міжнародных конкурсаў Паліна Задрэйка, вакал (тэнар) лаўрэат міжнародных конкурсаў, уладальнік медаля Францыска Скарыны Юрый Гарадзецкі.
Запрашаем сяброў Місіі і ўсіх заахвочаных узяць удзел у цудоўным мерапрыемстве. Прысвяціце час духоўнаму і культурнаму развіццю.
Месца правядзення:
Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр (вул.Серафімовіча, 19, станцыя метро “Пралетарская”)
Дадатковая інфармацыя:
+375 17 343 99 17;
+375 44 770 09 01 – Рэцэпцыя
samaranin16@gmail.com