Хрысціянскі сацыяльны цэнтр запрашае 22 лістапада 2025 года ў аўтобусную пілігрымку па маршруце: Мінск – Ракаў – Душкава – Кіявец – Тупальшчына – Пральнікі – Івянец – Мінск.

У Ракаве наведаем касцёл Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка (1906 г.). Таксама ўбачым месца, дзе па легендзе было з’яўленне Дзевы Марыі – там цяпер знаходзіцца знакамітая ракаўская крыніца. Не прамінем наведаць мясцовую Праабражэнскую царкву (1793 г.). Дазнаемся чаму пісьменніца Эліза Ажэшка называла Ракаў “Паўночнымі Афінамі”.
Загадкавая мясціна Душкава зберагла рэшткі былой сядзібы Булгакаў. Ёсць там незвычайныя капліцы-пахавальні, а таксама стары драўляны храм.
Вёска Кіявец сустрэне нас прыгожым храмам святой Троіцы. Дазнаемся пра ягоную стогадовую гісторыю і як адбылося вяртанне святыні вернікам. А яшчэ ў 1930-х Кіявец стаў вядомы тым, што там была адшуканая магіла Эрнэста Гродэка, настаўніка вядомага Адама Міцкевіча.
У Тупальшчыне наведаем месца пахавання беларускага пісьменніка Вінцэнта Дунін-Марцынкевіча. Дазнаемся гісторыю жыцця гэтага славутага чалавека.
Пральнікі нас здзівяць даволі незвычайным для Беларусі храмам-ратондай, а таксама пакручастай гісторыяй святыні.
У Івянцы наведаем два каталіцкіх храма (касцёл святога Аляксея і касцёл святога Міхала Арханёла). Убачым невялікі эдэмскі сад з паўлінамі ля аднаго з храмаў. Убачым стары вялікі звон, які быў літаральна адшуканы з-пад зямлі. Дазнаемся, што важнага для Беларусі зрабілі святары Ахілес і Герман, якія служылі на івянецкай зямлі (цяпер у ліку бласласлаўлёных).
Падчас вандроўкі будзе расповед пра асобы і святыні, таксама магчымасць удзелу ў пазнавальнай віктарыне.
Наконт запісу на пілігрымку тэлефануйце: +375297762435.
Ахвяраванне за пілігрымку складае 75 бел. рублёў. Працягнем разам спазнаваць старонкі хрысціянскай гісторыі Беларусі.