Дзеці і супрацоўнікі Місіі павіншавалі іерарха з 75-годдзем. Было шмат пажаданняў і супольная малітва.
Дзеці прачыталі адмысловы верш падрыхтаваны для іерарха:
Сёння Свята ў нас, а менавіта
Слаўны Юбілей Тадэвуша, Мітрапаліта!
Як авечкі без пастара блукалі
Вас чатыры месяца чакалі
Верылі, маліліся, чувалі…
Цудны Вігілійны дзень адбыўся
Арцыбіскуп на Радзіму вараціўся!
З Ласкі Божай статак з Пастарам злучыўся.
Сёння мы віншуем Вас са Святам,
З Юбілеем, вельмі сталай датай,
Дзякуем за годнае служэнне,
Вам складаем шчырыя зычэнні!
Мы просім Бога, каб Вас бараніў,
Каб надалей Ваш шлях для паствы плённым быў.
І каб Хрыста нястомна абвяшчалі,
А веру беларусаў уласным прыкладам узмацнялі.
Каб здароўя Бог Вам дадаваў,
Радасць і Святло ў Вас уліваў.
І каб святасці дасведчыць Вы змаглі
І Хрыстовай праўды на сваёй зямлі!
Таксама дзеці і супрацоўнікі Місіі падрыхтавалі ў падарунак партрэты арцыбіскупа. Сустрэча скончылася супольным пачастункам і цукеркамі ад шаноўнага госця.