На мінулым тыдні Сацыяльны Цэнтр набыў праграму для ўліку кніг, а спонсарамі выступілі бацькі — сродкі сабралі талакой. Наперадзе — каталагізацыя кніг і далейшае развіццё бібліятэкі Місіі. З гэтай нагоды спадарыня Таццяна, супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі і валанцёр Місіі, растлумачыла самараніну, навошта ж у цэнтры ствараецца бібліятэка.
“Па-першае, плануецца, што бібліятэка стане не проста сховішчам, дзе кнігі расстаўлены ў прыгожыя шафы, а своеасаблівым месцам, дзе можна даведацца шмат цікавага і карыснага”, — распавяла суразмоўца, — “сёння кнігі каштуюць дорага, і не кожная сям’я можа дазволіць часта іх набываць. Цэнтр імкнецца адсочваць новыя кнігі для дзяцей і аператыўна камплектаваць фонд дзіцячай мастацкай і адукацыйнай літаратурай”.
Каардынатарка звярнула ўвагу, што бібліятэка стане цэнтрам творчага развіцця. “Ужо сёння чытанні для дзяцей арганізаваны ў прасторы бібліятэкі. «Дзеці, якую кнігу мы сёння будзем чытаць?» – пытаецца педагог. Дзеці ўважліва вывучаюць яркія вокладкі і абіраюць. Працэс пошуку кнігі павінен прыносіць дзіцяці задавальненне, а самастойна абраную кнігу чытаць больш цікава і адказна. Бібліятэка развівае ў дзяцей дапытлівасць і імкненне да новага”, — падкрэсліла яна.
“Па-трэцяе, бібліятэка – гэта прастора для камунікавання, дзе можна камфортна бавіць час, чытаць і абмяркоўваць кнігі, арганізоўваць сустрэчы, праводзіць лекцыі і семінары. Гэта чарговы крок у накірунку стварэння ўласнай бібліятэкі”, — падсумавала спадарыня Таццяна.