Канцэрт з нагоды свята Татаў (+ ШМАТ ФОТА)

Канцэрт з нагоды свята Татаў (+ ШМАТ ФОТА)

На іншых мовах: ru
Канцэрт з нагоды свята Татаў (+ ШМАТ ФОТА)

19 — га сакавіка, ва ўспамін св. Юзафа, цэнтр святкаваў дзень таты. Вечарам усе бацькі сабраліся на супольнае святкаванне.

Праграма распачалася канферэнцыяй а. Аляксандра Шамрыцкага МІС для татаў. Капелан звярнуў увагу на прыклад св. Юзафа для мужчын. На аснове канкрэтных урыўкаў са святога Пісання, а. Аляксандр падкрэсліў важнасць быцця чалавекам слова і справы, прыкладам веры, прыкладам добрай і якаснай працы. Напрыканцы канферэнцыі таты супольна памаліліся літаніяй да св. Юзафа.

Пасля спаткання з а. Аляксандрам распачаўся канцэрт падрыхтаваны нашымі дзецьмі. Выхаванцы спявалі, танцавалі і чыталі вершы для сваіх татаў. Таксама дзеці са старэйшых груп падрыхтавал сцэнку пра св. Юзафа.

Былі таксама і конкурсы для татаў. Айцы нашых дзетак танцавалі, згадвалі казачных персанажаў і змагаліся ў майстэрстве хуткаснага збірання шарыкаў.

Напрыканцы ўсе разам сабраліся на ўжо традыцыйны кавалачак печыва і кубачак соку. Спадзяёмся таты і дзеткі выдатна правялі час, а мамы атрымалі задавальненне назіраючы за гэтым усім. Да новых сустрэч.

Усе фоты можна паглядзець і спампаваць тут

Здымкі: Юрый Сідун