Сустрэча з​ салістам гурта “J:Морс”

Сустрэча з​ салістам гурта “J:Морс”

На іншых мовах: ru pl
Сустрэча з​ салістам гурта “J:Морс”

Уладзімір Пугач, вядомы саліст гурта “J:Морс”, музыка, аўтар і выканаўца песень гурта, 12 красавіка правёў творчую сустрэчу для ўдзельнікаў аб’яднання “Самаранін” і Сацыяльнага Валанцёрскага Клуба.

У час сустрэчы спадар​ Уладзімір выканаў некалькі вядомых песень і адказаў на мноства пытанняў усіх прысутных. Сустрэча па-сапраўднаму была падобная да прэс-канферэнцыі. Музыканту давялося раскрыць таямніцу назвы гурта “J:Морс”, распавесці пра сваіх хатніх жывёлаў і пра тое, як зʼяўляюцца песні. І як адзначыў госць, нягледзячы на тое, што ім напісана больш за 250 песень, сярод іх няма ўлюбёнай, бо кожная з іх для яго як дзіця.

Свае эмоцыі ад творчай сустрэчы апісала ўдзельніца абʼяднання “Самаранін”, Ілона: “Я атрымала масу задавальнення. Уладзімір, вы цудоўны чалавек! Дзякуй Вам за шчырасць. Так, як сёння, я не спявала песні даўно. Гэтая цудоўная атмасфера… Як жа я люблю гітару! Мары здзяйсняюцца, няхай нават на першы погляд яны здаюцца чымсьці неажыццяўляльным​ у наш складаны час”.

У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры рэгулярна праходзяць сустрэчы абʼяднання “Самаранін” і Сацыяльнага Валанцёрскага Клуба. Для ўдзельнікаў арганізуюцца майстар-класы і творчыя сустрэчы. Вы можаце далучацца да нашых сустрэч.​ Удзел бясплатны. Будзем удзячныя за ахвяраванні.

Больш інфармацыі пра расклад вы можаце даведацца па тэлефонах:

+375 17 343-99-17 (рэцэпцыя)
samaranin16@gmail.com

Усе фатаграфіі з мерапрыемства можна паглядзець тут