Рэспансорый на Вігілійны Дзень кажа нам: «Заўтра будзе знішчана беззаконне зямлі»
Дарагія Сябры Місіі Добрага Самараніна,
перажываючы Святы Раства, мы ў гэтым годзе амаль аднадумна шукаем і прагнем Праўды. Час пандэміі і духоўнага крызісу нашай Краіны яскрава паказаў нам недахоп фармацыі чалавека. Сёння як ніколі нашыя сэрцы павінны гукаць Бога які прыходзіць як Святло.
Жадаю ўсім нам, каб мы адкрыліся на любоў Збаўцы і ўпусцілі Яго ў найбольш цёмныя куткі нашага жыцця. Няхай Ён умацуе нашу веру, забярэ трывогу і напоўніць супакоем у Новым 2021 годзе.
З дарам малітвы с. Часлава