А ў нас — талака! Бацькі выхаванцаў цэнтра ўпрыгожваюць вербы і велікоднае печыва

А ў нас  —  талака! Бацькі выхаванцаў цэнтра ўпрыгожваюць вербы і велікоднае печыва

Апошнія дні перад Пасхай і жыцце ў Цэнтры кіпіць. Мы падрыхтавалі шмат вербаў і печыва, якое будзе прадавацца ля Чырвонага касцела на святы. Як заўседы ўвесь даход ідзе на ўтрыманне Місіі.

Актыўны ўдзел у прыгатаванні прымаюць нашы таты і мамы. Штодзённа яны прыходзяць у цэнтр пасля працы і дапамагаюць нам фарбаваць пернікі, велікодных баранкаў і ўпрыгожваць вербы. Падчас гэтай талакі ўсе маюць магчымасць пазнаёміцца бліжэй і падтрымаць цэнтр сваёй працай.