Адбудзецца творчая сустрэча з дзіцячай пісьменніцай, казачніцай Наталляй Бучынскай

Адбудзецца творчая сустрэча з  дзіцячай пісьменніцай, казачніцай Наталляй Бучынскай

Канікулы бавім разам цікава і весела! Гэта будзе цёплая сустрэча з аўтаркай любімых дзеткамі кніг «Прыгоды маленькай Машынкі» (2008), «Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй» (2013), «Атракцыёны для вадзянікоў» (2015), «Прынцэса Алівія і “жабіны вочкі”» (2019), «Рыцар Квых і “жабіны вочкі”» (2020). Сёлета выдадзена яе новая кніга –«Ква-Фея, Кваканцыя і „жабіны вочкі“». Гэта трэяя частка казкі пра прынцэсу Алiвiю. Казачніца падзеліцца прыгодамі, загадкамі і таямніцамі новай кнігі са сваімі юнымі чытачамі.

Узрост: 6–12 гадоў
Калі? 4 студзеня ў 16.00
Дзе? Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр

Наталля Бучынская сёлета ўжо праводзіла сустрэчу ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры. Дзеткі былі ў захапленні. Паглядзець здымкі і пачытаць справаздачу можна тут.