Адбылася аплаткавая сустрэча бацькоў

Адбылася аплаткавая сустрэча бацькоў

23-га снежня бацькі дзяцей з Місіі сабраліся на традыцыйную калядную сустрэчу. З прывітальным словам выступілі а. Аляксандр, капелан Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра і дырэктарка с. Часлава.

Сёлетняя сустрэча адбылася на падворку Місіі і без удзелу дзяцей. Усе прысутныя падзяліліся аплаткам і, паводле старажытнай хрысціянскай традыцыі, віншавалі адзін аднаго з Божым Нараджэннем.

“Гэты год быў незвычайным перш за ўсё не таму, што ён быў цяжкі, а таму што мы сталі іншымі. Мы ўсе змяніліся, мы сталі неверагоднымі. Я ўсім жадаю не страціць гэтага”, – зазначыла сястра Часлава.

Айцец Аляксандр, у сваю чаргу, асвяціў аплаткі і прачытаў евангельскую гісторыю Нараджэння Хрыста. Святар заахвоціў задумацца якім вялікім дарам з’яўляецца хрысціянства. “Цяжка ўявіць чалавецтва і гісторыю без хрысціянства. Уцелаўляючыся, Хрыстос перавярнуў свет, змяніў цяг гісторыі. Гэта складана ўкласці ў галаве, зразумець. Жадаю ўсім глыбока перажыць гэтыя таямніцы, гэты час”, – сказаў капелан.

Фота: Юрый Сідун
Усе фота можна паглядзець тут