Адбылася экскурсія ў Нацыянальную Бібліятэку

Адбылася экскурсія ў Нацыянальную Бібліятэку

Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр арганізаваў візіт для дзетак у галоўную бібліятэку краіны.

Група пабачыла прастору бібліятэкі знутры, дазналася пра яе ўнікальны кніжны фонд і дакранулася да сапраўдых кніжных рарытэтаў. На кожным кроку бібліятэчнай прасторы шмат цікавага: фантаны, кветкі, шкляная падлога, электронны каталог і картатэкі, галерэі і творы мастацтва. Найбольш уражлівае – кнігі, таму што кожная мае сваю цікавую гісторыю і мастацкае аздабленне.

Дзеткі наведалі ўнікальную выставу “Тайны канцылярыі” ў Музеі кнігі. У экспазіцыі – першыя алоўкі і асадкі, пер’ячысткі, пясочніцы, чарніліцы і нават пісьмовыя прылады знакамітых людзей.

Пасля экскурсіі дзетак чакала практычная частка заняткаў. Яны пісалі на васкавых таблічках (васкоўках) з дапамогай пісала. Нібыта вельмі проста. Аднак, заціраць і выраўніваць напісанае, рыхтаваць васкавую паверхню да новага запісу – працэс складаны, патрабуе сілаў і цярпення.

У завяршэнне кожны размаляваў бібліятэку і стварыў свой дызайн унікальнага будынка.

Усе фоты можна паглядзець тут