Адбылася прэм’ера спектакля “Базылішак у лясным гушчары”

Адбылася прэм’ера спектакля “Базылішак у лясным гушчары”

На іншых мовах: en
Адбылася прэм’ера спектакля “Базылішак у лясным гушчары”

Другая змена летніка ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры завяршылася спектаклем паводле драматургіі Францішка Аляхновіча “Базылішак у лясным гушчары” (“Базылішак” і  “У лясным гушчары”). Рэжысёрам быў Васіль Дранько-Майсюк.

На пастаноўку сабраліся бацькі, дзеці і супрацоўнікі Місіі. “Дзеці, канешне, перажывалі. Але ўсё атрымалася. Яшчэ раніцой адна дзяўчынка задэкларавала, што выступаць не будзе, баіцца, але мы маліліся, шукалі аргументы і ўжо вечарам яна грала сваю ролю як быццам ніякіх дэкларацый не было”, — з усмешкай распавяла спадарыня Ларыса, педагог з Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра. 

Спадарыня Таццяна, івэнт-мэнэджар Місіі, падзялілася сваімі эмоцыямі з самаранінам: “Гэты спектакль увойдзе ў гісторыю беларускага тэатра! Упершыню за 100 гадоў ізноў са сцэны прагучалі творы знакамітага драматурга. Дзецям і дарослым вельмі спадабаліся легендарныя князі, рыцары, казачныя пачвары, капрызныя прынцэсы і нечаканыя прыгоды”.

Усе здымкі з мерапрыемства можна паглядзець тут

Наступная змена летніка пачнецца 19-га ліпеня.

Далучайцеся!

Будзем ставіць тэатральны баявік пра Ефрасінню Полацкую і Францыска Скарыну. 

Запісацца можна па тэлефонах: 

+375 44 770 09 01
8 017 343 99 17