Адбылася раратняя св. Імша з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам

Адбылася раратняя св. Імша з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам

У сераду, 1-га снежня, іерарх маліўся разам з дзеткамі ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры. Запрашаем нашых парафіянаў на Рараты, каб абудзіць у сабе дух чування і сілкаваць сваё сэрца.

У нашай Місіі Рараты на працягу Адвэнту будуць адбывацца два разы на тыдзень: у панядзелак у 8:30 і ў сераду ў 17:00. Вельмі просім не спазняцца і за 5 хвілін да пачатку Раратаў быць на месцы з загадзя падрыхтаванымі ліхтарыкамі.