Адбылася сустрэча Сацыяльнага Валанцёрскага Клуба і​ суполкі “Самаранін”

Адбылася сустрэча Сацыяльнага Валанцёрскага Клуба і​ суполкі “Самаранін”

На іншых мовах: pl ru
Адбылася сустрэча Сацыяльнага Валанцёрскага Клуба і​ суполкі “Самаранін”

10 сакавіка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры сабраліся ўдзельнікі Сацыяльнага Валанцёрскага Клуба і​ суполкі “Самаранін”, якія створаны​ для падтрымкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Для іх была падрыхтавана культурная праграма:​

  • лекцыя пра беларускага першадрукара “Факты пра Скарыну, якія не расказваюць у школе”, якую прадставіла загадчыца бібліятэкі​ ​ Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра Таццяна Сапега. Кнігазнаўца​ расказала пра гісторыю ўзнікнення еўрапейскага і беларускага​ кнігадрукавання,​ асаблівасці мастацкага афармлення першых друкаваных​ кніг, цікавыя звесткі з жыцця асветніка, поўнага міфаў і загадак.
  • творчая сустрэча з беларускай мастачкай Аксанай Аракчэевай, якая​ працуе ў кніжнай графіцы, жывапісу і анімацыі. Мастачка расказала пра свайго бацьку,​ аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай школы жывапісу, заслужанага дзеяча мастацтваў Барыса Аракчэева, пазнаёміла з​ кнігамі, прысвечанымі яго жыццю і дзейнасці, а таксама расказала пра сваю​ творчасць.

Удзельнікі мерапрыемства азначылі важнасць такіх сустрэч, якія даюць магчымасць атрымаць новыя веды, камунікаваць,​ цікава і карысна бавіць час.

Фота ў альбоме