Адбылася сустрэча з мастачкай Аксанай Аракчэевай

Адбылася сустрэча з мастачкай Аксанай Аракчэевай

У госці да дзетак​ завітала нашая сяброўка, беларуская мастачка Аксана Аракчэева, якая аформіла больш за​ 60 кніг. 

Кнігі пазнавальныя і любімыя дзеткамі: «Прыгоды мышкі Пік-Пік» Людмілы Рублеўскай, «Брык і Шуся» Таццяны Сівец, «Мяне завуць Лахнеска» Алены Масла, «Сад з матылькамі» Тамары Бунта, «Закаханы трэцякласнік» Уладзіміра Ліпскага, «Таямніцы нашага садка» Васіля Дранько-Майсюка і іншыя.​

Нядаўна былі выдадзены дзве​ кнігі, дзе Аксана Аракчэева выступае​ аўтарам і мастачкай адначасова: “Фанечка” (2020) і​ “Фанечка: мандарынавая гісторыя” (2021).​ З вокладак кніг паглядае сабачка Фанечка. Дзеткі з радасцю слухалі займальныя прыгоды і разглядалі​ яркія, вясёлыя, прадуманыя да дробязяў ілюстрацыі.​

На памяць аб сустрэчы мастачка падпісала дзеткам свае кнігі. Аўтографы былі асаблівыя, бо складаліся не толькі са словаў, але і маленькіх малюнкаў гарэзы Фанечкі!​

Усе фоты з мерапрыемства тут