Надзея Ясмінска правяла занятак для вучняў Місіі

На іншых мовах: ru pl en
Надзея Ясмінска правяла занятак для вучняў Місіі

Дзеці сустрэліся з вядомай дзіцячай пісьменніцай і пераможцай шматлікіх міжнародных літаратурных конкурсаў.


Сапраўдная папулярнасць да Надзеі Ясмінскай прыйшла ў 2015 годзе, калі ў выдавецтве “Галiяфы” быў выдадзены зборнік казак для дзяцей “Сем ружаў”. Кніга стала ўладальніцай прэстыжнай Прэміі Цёткі за лепшы тэкст для дзяцей і падлеткаў і за лепшае мастацкае афармленне.

Адным з апошніх выдадзеных твораў Надзеі з’яўляецца аповесць пра дзяцінства “Пацеркі і кроплі”. Твор апісвае будні пяцігадовага Хлопчыка, які робіць адкрыцці, вядзе дзённік у галаве, заводзіць сяброў, чакае лета і проста разважае пра ўсё на свеце. Кніга ўвайшла ў доўгі спіс конкурсу “Новая дзіцячая кніга” ад выдавецтва «Росмэн» (2014).


Дзеткі бачылі перад сабой мілую прыгожую і цікавую казачніцу, якая захапіла іх чытаннем кнігі і гульнёй. У выніку актыўнага чытання кожны ўдзельнік сустрэчы змог пафантазіраваць, павыдумляць і стаць сапраўдным вынаходнікам.