Прайшла лекцыя псіхатэрапеўткі на тэму “Сіндром выдатніка”

На іншых мовах: en
Прайшла лекцыя псіхатэрапеўткі на тэму “Сіндром выдатніка”

Адбылася сустрэча з Аксанай Дзічкоўскай, урачом-педыятрам, псіхатэрапеўтам, якая працуе ў Мінскім гарадскім клінічным цэнтры дзіцячай псіхіатрыі і псіхатэрапіі. На лекцыі “Сіндром выдатніка” яна агучыла важныя і актуальныя праблемы, з якімі сутыкаецца сёння кожная сям’я.

Часта дзіця становіцца палонным чужых чаканняў. Усе чакаюць ад яго поспеху, і ён стараецца з усіх сіл, проста не можа дазволіць сабе быць няўдалым. Ён хоча ўсё рабіць лепш за ўсіх – ці ўжо наогул не рабіць. Але ў жыцці здараюцца і няўдачы. Яны непрыемныя, але яшчэ не падстава, каб запасці ў дэпрэсію і зламацца. Аднак менавіта гэта можа здарыцца з людзьмі з сіндромам выдатніка, якія не маюць досведу перажыванняў пройгрышаў і паражэнняў. А навучыцца прайграваць з добрай якасцю – вельмі важнае ўменне. Не жадаць прайграваць, а менавіта ўмець.

Сіндром выдатніка – трохі небяспечная звычка быць заўсёды і ва ўсім лепшым. Адна справа ў школе, калі ты яшчэ дзіця, але ў дарослым жыцці даводзіць усё да дасканаласці і патрабаваць ад іншых падобнае, проста неразумна. На пытанне бацькоў “Што рабіць, калі дзіцёнак прыйшоў з двойкай?”, экспертка адказала: “Пахваліць і падтрымаць!”

Удзельнікі сустрэчы задавалі пытанні і абмяркоўвалі праблемныя сітуацыі.

Усе фоты ў альбому тут