Адбылася св. Імша і сустрэча ва ўгодкі выдання Псалтыра Францішка Скарыны

Адбылася св. Імша і сустрэча ва ўгодкі выдання Псалтыра Францішка Скарыны

З гэтай нагоды беларускі гісторык, скарыназнаўца і лацініст Алесь Жлутка перадаў у бібліятэку Цэнтра зборнік з дакументамі з еўрапейскіх архіваў і бібліятэк пра беларускага першадрукара.

Літургія адбылася ў вігілію свята Перамянення Пана якое католікі адзначаюць 6-га жніўня. Гэты дзень — адзін з самых значных юбілеяў у культуры і гісторыі Беларусі: пачатак айчыннага кнігадрукавання. Менавіта 6 жніўня 1517 г. першадрукар завяршыў Псалтыр. 

Даследнікі лічаць, што Францішак Скарына не выпадкова абраў дату 6 жніўня. Скарына хацеў падкрэсліць сімвалічнасць падзеі: выданне першай кнігі 6 жніўня азначала духоўнае “перамяненне” яго роднага народа, які атрымаў Біблію на роднай мове.