Адбылася св. Імша з нагоды свята Ўсіх Святых

Адбылася св. Імша з нагоды свята Ўсіх Святых

На іншых мовах: ru
Адбылася св. Імша з нагоды свята Ўсіх Святых

Сёння да нас завітаў а. Аляксандр Жарнасек, вядомы беларускі прапаведнік і сабрат нашага капелана а. Аляксандра Шамрыцкага.

Падчас казання святар звярнуў увагу на два аспекты святасці – не баяцца быць іншым і дабраслаўляць людзей. “Святыя заўсёды адрозніваліся ад сваіх сучаснікаў, не трэба баяцца быць белай варонай”, – сказаў ён, – “а бліжніх, асабліва дзяцей, трэба шчыра благаслаўляць, бо калі мы кажам штосьці дрэннае супраць чалавека, праклінаем, мы забіраем у яго Божую Хвалу.”