Адбылася вандроўка ў “Беларускую хатку”

На іншых мовах: ru
Адбылася вандроўка ў “Беларускую хатку”

Недалека ад метро “Інстытут культуры” ёсць драўляны дом, пабудаваны ў 1904 г. на вул. Мала-Георгіеўскай (сучасная вул. Талстога). Гэта адзіны ацалелы будынак у Мінску, па-сапраўднаму звязаны з М.Багдановічам.

У 80-х гадах ХХ ст. уратаваны ад зносу дом быў зняты са свайго гістарычнага падмурка і перанесены на вуліцу Рабкораўскую (прыкладна на сто метраў ад свайго колішняга месца). У адным з пакояў гэтай кватэры (з кастрычніка 1916 па люты 1917 гг.) давялося жыць Максіму Багдановічу. Дзеткі ўжо крыху былі знаёмыя з творчасцю паэта, таму ім цікава было пазнаёміцца з экспазіцыяй. Асноўная частка музейнай праграмы была прысвечана батлеечнаму прадстаўленню і майстар-класу па вырабе калядных паштовак.

Усе здымкі можна паглядзець тут