Адбылася вігілійная сустрэча на польскай мове

Адбылася вігілійная сустрэча на польскай мове

На іншых мовах: ru
Адбылася вігілійная сустрэча на польскай мове

У пятніцу, 20-га снежня, дзеці і бацькі, якія наведваюць заняткі па польскай мове, паказалі каляднае прадстаўленне. Мерапрыемства наведала таксама дэлегацыя з Польскага Інстытута ў Мінску. Пасля пастаноўкі, усе прысутныя падзяліліся аплаткам і складалі калядныя віншаванні.

З верасня 2019 г. у Сацыяльным Цэнтры ідуць заняткі для дзяцей “Вывучэнне польскай мовы праз тэатр”. Курс падтрымлівае Польскі Інстытут у Мінску. На занятках дзеці вучаць польскую мову і рыхтуюць тэатральныя пастаноўкі. Спадарыня Яніна Новікава, выкладчыца гэтага курса, разам са сваімі вучнямі падрыхтавала Калядную пастаноўку на якую завіталі бацькі і госці.

Спадарыня Яніна падзялілася з самаранінам, што “найважнейшае для прафесійнага настаўніка гэта любоў да дзяцей. Канешне, усе дзеці розныя  — рознае выхаванне, рознае веравызнанне ці нават паходжанне, але я іх усіх вельмі палюбіла і, спадзяюся, яны мяне”. Выкладчыца распавяла, што за гэтыя тры месяцы ўжо было зроблена дастаткова шмат. У наступныя месяцы група будзе больш часу прысвячаць вывучэнню мовы. “Мне вельмі добра працуецца ў Цэнтры. Калі я пераступаю парог гэтага будынка, то тутэйшая атмасфера мне вельмі спрыяе”,  — дадала яна.

Яніна Новікава (з правага боку)

Спадар Цэзары Карпіньскі, дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску, падзякаваў прысутным за ўдзел у мерапрыемстве і перадаў Місіі дзіцячую літаратуру на польскай мове, а таксама развіваючыя гульні. Дырэктарка Цэнтра, сястра Часлава Навіцкая, падарыла гасцям з Інстытута яселькі на вігілійны стол і пажадала, каб “гэтае беларускае сенка, якое вы завязеце ў Польшчу, таксама паяднала нашыя калядныя сталы  — польскі і беларускі”.

дэлегацыя з Польскага Інстытута (першы шэраг, з правага боку) – Цэзары Карпіньскі, Аліна Карпіньска, Марына Рэпкіна

Усе здымкі можна паглядзець тут