Адбыліся дні засяроджання для вазочнікаў

Адбыліся дні засяроджання для вазочнікаў

Адбыліся дні засяроджання для вазочнікаў

21 – 23 мая група падапечных Caritas Minsk правяла ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску.

Госці наведалі Нацыянальны мастацкі музей, гулялі па горадзе, былі на канцэрце жывой музыкі, арганізавалі вулічны пікнік, праслухалі лекцыю пра Жана Жылібера, вучыліся гатаваць піцу, удзельнічалі ў групавых трэнінгах і проста праводзілі час разам.

Дырэктарка Місіі, сястра Часлава, распавяла: “Гэта дзень засяроджання быў першым за апошнія паўтары гады. Прычына вядомая — пандэмія. Шмат што адбылося за столькі часу, у сем’ях нашых вазочнікаў шмат блізкіх адыйшло ў вечнасць. Віялета якая неаднаразова была на сустрэчах у Цэнтры таксама ўжо на тым баку. Мы маліліся за ўсіх іх”. “Мы вяртаемся да працы з людзьмі з неабмежаванымі магчымасцямі, кожны чацвер ужо адбываюцца сустрэчы, ёсць планы на бліжэйшую будучыню”, — дадала яна.

Брат Эмануэль Юран падзяліўся з самаранінам: “Некаторыя з вазочнікаў не пакідалі сваіх кватэр на працягу некалькіх месяцаў. Для іх гэта было самае сапраўднае падарожжа з вельмі пазітыўнымі эмоцыямі”. “Таксама мы ўспаміналі ўжо пройдзены шлях, маліліся і знаёміліся”, — дадаў баніфратр.

Усе фоты можна паглядзець тут