Адбылося паседжанне бацькоўскай Рады

На іншых мовах: ru en pl
Адбылося паседжанне бацькоўскай Рады

Прадстаўнікі ўсіх груп Сацыяльнага Цэнтра сабраліся разам з дырэктаркай сястрой Чаславай каб абмеркаваць бягучыя пытанні, водгукі і прапановы. Гэта першае паседжанне бацькоўскай Рады ў гэтым годзе і ўвогуле ў гісторыі Місіі.

Напярэдадні сходу, Рада сабрала водгукі і прапановы ад усіх бацькоў. Сястра Часлава адказала на ўсе пытанні, узнятыя тэмы актыўна абмяркоўваліся, а арганізацыю некаторых пунктаў узяла на сябе бацькоўская Рада.

Усім бацькам нашых дзяцей была выслана падрабязная справаздача з паседжання, наступнае спатканне запланавана на канец лістапада. На ім будуць абмяркоўвацца надыходзячыя святы і іх арганізацыя.

Радуемся, што бацькі прымаюць усе большы ўдзел у жыцці Місіі. Як зазначыла спадарыня Наста, радная ад дашкольнай праграмы, “спадзяюся, што ў нас атрымаецца падставіць плячо сястры Чаславе і ўсёй камандзе Цэнтра”.