Адбылося шэсце з ліхтарамі ў гонар св. Марціна (ШМАТ ФОТАЎ)

На іншых мовах: ru en pl
Адбылося шэсце з ліхтарамі ў гонар св. Марціна (ШМАТ ФОТАЎ)

З нагоды ўспаміна св. Марціна з Тур, хрысціянскага святога і апекуна дзяцей, у Місіі адбылося супольнае святкаванне. 

Забава пачалася пошукам святога. Дзеці запалілі свае ліхтары і распачалі шэсце вакол Цэнтра. Св. Марцін выехаў насустрач у традыцыйных рыцарскіх латах і на самакаце. На заўвагу дзяцей, што гэта зусім не конь, а самакат, св. Марцін пажартаваў, што гэты самакат лёгка ператвараецца ў каня.

Госць дазволіў усім паспрабаваць апрануць яго рыцарскі шалом, ацаніў прыгатаваныя ліхтары, пачастваў печывам, пагуляўся з дзецьмі ў розныя гульні.

Дзеці і бацькі запрасілі святога наведаць Місію і ў наступным годзе. Спадзяёмся, што ён абавязкова да нас завітае.

Больш здымкаў у нашым альбоме тут
Фоты: Юрый Сідун