Адбыўся педагагічны сход

Адбыўся педагагічны сход

Каманда педагогаў і выхавацеляў Сацыяльнага Цэнтра сабралася разам каб памаліцца і абмеркаваць новы навучальны год. Дырэктарка Цэнтра, сястра Часлава, прадставіла планы і накірункі развіцця на надыходзячы год.

Сёлета на заняткі ў Сацыяльны Цэнтр будзе прыходзіць значна болей дзяцей, чым летась. Плануецца, што агулам Цэнтр будзе наведваць каля 100 дзяцей і падлеткаў.

Місія адкрыла дадатковую групу дашкольнай адукацыі, павялічыла колькасць вучняў па праграме пачатковай школы. Таксама сёлета адкрываецца цэлы шэраг дадатковых заняткаў – гурток тэхнічнай творчасці, мастацкія гурткі, курсы па асновам журналістыкі і шмат іншых.