Адбыўся выпускны для школьнікаў

Адбыўся выпускны для школьнікаў

Дзеці, настаўнікі і бацькі падвялі вынікі навучальнага году 2020/21. Выхаванцы падрыхтавалі канцэртную праграму, падзякавалі педагогам за працу і клопат.

“Шмат назабыўных падзей мы перажылі ў гэтым навучальным годзе. Найперш, гэта сустрэча з новымі ведамі, знаёмства з новымі настаўнікамі і сябрамі, радасныя і цікавыя сустрэчы з пісьменнікамі і мастакамі, гэта таксама святочныя імпрэзы, пастаноўкі, экскурсіі, якія пакінулі шмат ўражанняў і добрых успамінаў пра гэты навучальны год”, — падзялілася з самаранінам спадарыня Валянціна. Настаўніца таксама звярнулася з пажаданнямі: “Дарагія дзеці і бацькі, жадаем Вам яскравых летніх эмоцый, шмат сонечнага цяпла і святла, няхай кожны дзень вакацый нясе радасць, напаўняе Вас бадзёрасцю, насычае Вас новымі ведамі і ўменнямі!”.