У Сацыяльным Цэнтры адбылася сустрэча з вядомым паэтам і перакладчыкам.
Знакаміты госць чытаў вершы са свайго зборніка “Нататкі таткі”. Для Андрэя Хадановіча гэты зборнік – першая спроба пісаць для дзяцей. Музай і першай слухачкай вершаў стала ягоная дачушка Алена. Праз яе штодзённыя прыгоды тата апісаў сітуацыі, знаёмыя усім бацькам.
“Калi паэт зрабiўся татам,
Жыццё адразу стала святам,
I ён абрадаваўся гэтак,
Што кнiжку напiсаў для дзетак” – піша Андрэй Хадановіч.
Дзеткі выдатна ведалі вершы і чыталі разам з аўтарам. Паэтычна-спеўная сустрэча прынесла дзецям незабыўныя эмоцыі і радасць.