Арцыбіскуп Кандрусевіч адправіў св. Імшу ў Місіі з нагоды сваіх імянінаў

На іншых мовах: ru pl en
Арцыбіскуп Кандрусевіч адправіў св. Імшу ў Місіі з нагоды сваіх імянінаў

У чацвер, 28 кастрычніка, іерарх завітаў у Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр каб памаліцца разам з дзецьмі і супрацоўнікамі. Прысутныя павіншавалі госця, заспявалі песню і ўручылі падарунак, зроблены сваімі рукамі. Пасля св. Імшы арцыбіскуп сустрэўся з удзельнікамі суполкі “Самаранін”, створанай для падтрымкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі і іх сем’яў.

Арцыбіскуп Тадэвуш таксама прыйшоў не з пустымі рукамі: кожны атрымаў абразок і салодкі пачастунак.

Усе фоты можна паглядзець тут