Слайд-малюнак

Дзеці наведалі Нацыянальную Бібліятэку

Падчас азнаямляльнай экскурсіі выхаванцы Сацыяльнага Цэнтра наведалі музей кнігі, чытальныя залы і нават месца дзе працуюць сапраўдныя прафесары.

 
Эксурсавод распавяла нашай групе пра прынцып дзеяння бібліятэкі, як трэба замаўляць кнігі і як яны трапляюць да чытача. Дзеці пазнаёміліся з адмысловым прыстасаваннем, якое дастаўляе кнігі са сховішча да чытача і даведаліся пра асноўныя правілы і забароны ў бібліятэцы. Таксама нашы выхаванцы змаглі ўявіць сябе ў ролі дызайнераў і размаляваць бібліятэку ў такія колеры, якімі яна магла б свяціцца ноччу.

Напрыканцы дзяцей чакаў салодкі пачастунак ад бібліятэкара.
  Больш здымкаў можна паглядзець тут