Бібліятэка Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра рыхтуецца да адкрыцця

Бібліятэка Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра рыхтуецца да адкрыцця

Пару цікавых фактаў пра фонды для першага знаёмства:

1. Агульная колькасць найменняў налічвае больш за 4 тысячы.

2. Самая новая кніга ў бібліятэцы была выдадзеная сёлета, а вось самая старая пабачыла свет ажно ў 1895 годзе!

3. У бібліятэцы кожны знойдзе кнігу на свой густ: ёсць выданні і для дзяцей, і для дарослых, і мастацкая кніга, і навуковая.

4. Чытачам-паліглотам у бібліятэцы таксама спадабаецца: ёсць тэксты не толькі на беларускай і рускай мовах, але і на англійскай, нямецкай, французскай, італьянскай, венгерскай, польскай, украінскай…

5. Бібліятэка — гэта гісторыя не толькі пра кнігі. У фондах захоўваюцца разнастайныя адукацыйныя аўдыя- і відэаматэрыялы, настольныя гульні і размалёўкі, якімі можна будзе карыстацца ў чытальнай залі ўсёй сям’ёй.

Стартуем неўзабаве!