Біскуп Казімір Велікаселец наведаў Місію

На іншых мовах: ru
Біскуп Казімір Велікаселец наведаў Місію

2-га лютага, у свята Аб’яўлення Пана, іерарх адправіў св. Імшу ў капліцы Сацыяльнага Цэнтра. У сваёй пропаведзі біскуп звярнуў увагу на важнасць будавання жыцця на веры і хрысціянскіх каштоўнасцях.

Гэтае свята з’яўляецца таксама тытульным для нашай капліцы. Паводле старой каталіцкай традыцыі, у гэты дзень у касцёлах асвячаюцца т. зв. грамнічныя свечкі. Грамніцы запальвалі падчас бураў і навальніцаў, а таксама ў момант смерці чалавека. Таму на пачатак імшы біскуп Казімір асвяціў свечкі якія прынеслі з сабой прысутныя.

Напрыканцы Літургіі, сястра Часлава і выхаванцы Місіі звярнуліся са словамі падзякі і найлепшых пажаданняў для шаноўнага госця.

Усе здымкі можна паглядзець тут