Дзеці наведалі дзіцячую чыгунку

На іншых мовах: ru
Дзеці наведалі дзіцячую чыгунку

У рамах летняй адукацыйнай праграмы, нашы выхаванцы пазнаёміліся з дзейнасцю чыгункі і пакаталіся на цягніку.

На чыгуначнай станцыі дзеці на ўласныя вочы пабачылі макет чыгуначнай дарогі па якой рухаецца лакаматыў. Галоўным пунктам экскурсіі для нашай групы было пакатацца на цягніку шлях якога доўжыцца 3 км. Па дарозе састаў спыняецца на прыпынку “Сасновы бор” на 5 хвілін. Жадаючыя могуць застацца на гэтым прыпынку і адпачыць. Група з Місіі скарысталася гэтай магчымасцю і вярнулася на галоўную станцыю наступным рэйсам.

Спадарыня Святлана Астасевіч зазначыла, што “мы стараемся праводзіць такія экскурсіі і падарожжы дастаткова часта, бо гэта развівае і яднае дзетак”. “Праз такія выправы дзеці вучацца больш пільна клапаціцца адзін пра другога, дапамагаць, вучацца самастойнасці, пазанюць навакольны свет”, – дадала наша дырэктарка па выхаваўчай дзейнасці.

Таксама разам з нашай групай у экскурсіі ўдзельнічала некалькі мамаў. Спадарыня Ганна Варпаховіч падзялілася, што “мы з дачкой былі на дзіцячай чыгунцы ў першы раз. Было прыемна бачыць, у якім захапленні былі дзеткі ад вакзала, паездкі на цягніку “дзіцячага” памеру і пікніка з прысмакамі”. “Я і сама прыгадала школьныя экскурсіі, якой значнай і радаснай падзеяй кожная з іх была”, – дадала Ганна, – “Цудоўна, што Сацыяльны Цэнтр арганізуе такія цікавыя вандроўкі нават для самых маленькіх дзетак, бо гэта тыя ўражанні, што застануцца ў іх памяці надоўга. А каб замацаваць успаміны, напрыканцы ўсім падаравалі магніцікі”.