Да нас завіталі … пажарныя!

Да нас завіталі … пажарныя!

У сераду, 21 ліпеня, у Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр прыехала пажарная дружына і інспектар Ленінскага аддзела па надзвычайных сітуацыях г. Мінска. Яны паказалі і распавялі пра пажарную службу, яшчэ раз папярэдзілі выхаванцаў Місіі пра небяспеку абыходжання з агнём, пра правільныя паводзіны падчас узгарання і пра тое, як можна ўратавацца пры пажары. 

Гэтая сустрэча ратавальнікаў і дзяцей прайшла ў рамках рэспубліканскай акцыі МНС «Канікулы без дыма і агня». Дзеці за радасцю прывіталі пажарных, аблазілі і разгледзелі ўсе дробязі пажарнай машыны, актыўна ўдзельнічалі ў цікавых гульнях, звязаных з пажарнай бяспекай. Усе, нават наймалодшыя, вывучылі нумар ратавальнікаў “101”, прымерылі форму пажарнага і, спадзяемся, у далейшым будуць захоўваць пажарную бяспеку, не гуляцца з агнём.