Дырэктарка Місіі выступіла на Ружанцовым Кангрэсе ў Магілёве

Дырэктарка Місіі выступіла на Ружанцовым Кангрэсе ў Магілёве

Сястра Часлава Навіцкая прачытала даклад на тэму “Скарб любові: біблійныя медытацыі св. Уршулі Ледухоўскай да 20 таямніцаў Ружанца”. Дырэктарка распавяла прысутным пра асобу апякункі Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра, прадставіла тэксты разважанняў святой да ружанцовых таямніц, а таксама падаравала прысутным кнігу “Скарб Любові” ў якой сабраныя гэтыя рэфлексіі.