Дзеці з летніка наведалі Ракаў і ваколіцы

На іншых мовах: en
Дзеці з летніка наведалі Ракаў і ваколіцы

Галоўным у праграме быў касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі Ружанцовай. Літургію цэлебраваў а.Аляксандр.

Наведалі галерэю “Янушкевічы”. Гэта прастора двух прафесійных мастакоў-братоў: скульптара Валяр’яна і жывапісца Фелікса Янушкевічаў. Экскурсію для дзетак правёў Фелікс Янушкевіч.

У галерэі прадстаўлена не толькі творчасць братоў. Калекцыя артэфактаў (кераміка, кнігі, фотаздымкі) расказвае пра гісторыю слаўнага Ракава. Пабачылі дзеткі бібліятэку і майстэрню мастака.

Дзень быў насычаны, бо пасля мы накіраваліся ў экамузей “Свет пчол”, дзе адбыліся экскурсія па сядзібе і расказ пра стваральніц мёда. Вандроўка завяршылася блінцамі з мёдам і гарбатай.

Усе здымкі тут