Дзеці з Місіі наведалі Івянец

На іншых мовах: en
Дзеці з Місіі наведалі Івянец

Група наведала мясцовы музей традыцыйнай культуры, майстэрню ганчара і ткачыхі, кузню, касцёл св. Міхаіла Арханёла. Пасля экскурсіі быў час на забаву на пляцоўцы ля касцёла і пікнік са смажанымі каўбаскамі.

Асобным пунктам было знаёмства з жывёламі якіх гадуюць айцы францішкане. Якраз ноччу перад прыездам групы з Місіі мясцовая кабыла ажарабілася — гэта зрабіла на дзетак вялікае ўражанне.

У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры працягваецца першы тыдзень летніка. Наперадзе яшчэ шмат цікавага.

Усе здымкі можна паглядзець тут