Дзеці з Місіі прынялі першую св. Камунію

Дзеці з Місіі прынялі першую св. Камунію

У нядзелю, 13-га верасня, адзінаццаць хлопцаў і дзяўчат якія наведвалі катэхэху ў Сацыяльным Цэнтры ўпершыню ў поўні ўдзельнічалі ў св. Імшы.

Урачыстасць сабрала шмат гасцей. Падчас казання, айцец Аляксандр звярнуў увагу бацькоў і блізкіх дзяцей, што для іх “наступае вельмі адказны час”. “Дзеці прымаюць першую св. Камунію і цяпер важна, каб яны не згубілі гэты скарб. Гэта залежыць не толькі ад дзяцей, але і ад бацькоў”, – падкрэсліў капелан Місіі Добрага Самараніна.

Сястра Часлава падзялілася з самаранінам, што “гэтая ўрачыстасць першая ў гісторыі Сацыяльнага Цэнтра”. “Я вельмі хвалявалася за дзетак і бацькоў, ды й увогуле хвалявалася. Гэта вельмі прыгожае свята, вельмі важнае ў жыцці хрысціяніна. Буду маліцца за гэтых дзетак каб яны раслі добрымі і веруючымі людзьмі”, – распавяла дырэктарка.

Пасля св. Імшы ўсе прысутныя сабраліся на агульны пачастунак і забаву.