Дзіцячыя беларускамоўныя часопісы – што пачытаць?

На іншых мовах: ru
Дзіцячыя беларускамоўныя часопісы – што пачытаць?

Вашай увазе – 5 дзіцячых выданняў на роднай мове, на якія вы яшчэ паспееце падпісацца ў 2019 годзе.

“Матуліна сонейка”

Новы штомесяцовы часопіс, першы нумар якога выходзіць у студзені 2020. Выдаўцы – “Рэдакцыя газеты “Шапакляк”.  Падпісны індэкс: 015232. Кошт на паўгады – каля 16 р.

Апісанне, якое даюць выдаўцы: “Часопіс для дашкольнікаў. Падыйдзе дзеткам ад 3 да 7 гадоў.  У першым нумары Вас чакаюць: матэматычная аплікацыя-гульня “Абед для кацянят”; цацка-шнуроўка “Пернікавая хатка”;  маленькія вершы, цікавая казка і размалеўка. Разам будзем вучыць літары і лічбы, а таксама развіваць дробную маторыку”.

Акрамя падпіскі, часопіс можна будзе набыць у крамах ды шапіках “Белдруку”.

“Асцярожна, дзеці!” і “Дуду”

Новыя штомесяцовыя часопісы ад выдаўцоў “Нашай Нівы” ды “Нашай Гісторыі”. Пачынаюць выходзіць са студзеня 2020. Падпісныя індэксы: “Асцярожна, дзеці!” – 750802, “Дуду” – 750812. Кошт на паўгады – каля 16 р. за кожны часопіс.

“Асцярожна: дзеці” пазіцыянуецца, як выданне для дзяцей ад 6 гадоў. “Дуду” – для дашкольнікаў. Выдаўцы абяцаюць  шмат заданняў, коміксаў, розных цікавостак.

“Буся” і “Вясёлка”

Гэта дзяржаўныя часопісы. Некаторыя скардзяцца на іх нудоту, іншым падабаюцца. Каб не прамахнуцца, можна набыць у шапіку “Белсаюздруку” адзін асобнік, а пасля вырашыць, ці падпісвацца. Падпісныя індэксы: “Буся” – 001422, “Вясёлка” – 748452

“Буся” – гэта чытанка-маляванка для дашкольнікаў, выходзіць раз на 2 месяцы. Кошт за паўгады – каля 8р. “Вясёлка” – для малодшых школьнікаў, выходзіць штомесяц. Кошт за паўгады – 15 р.

Некаторыя матэрыялы можна пачытаць на сайце: http://www.veselka.by/

Анлайн-часопіс “Жэўжык”

Якаснае выданне, створанае ініцыятыўнымі бацькамі. Па ўзросце найбольш падыходзіць малодшым школьнікам, але можна чытаць і ўсёй сям’ёй. Пакуль набыць яго ці падпісацца немагчыма, але часопіс лёгка можна перавесці з анлайн у афлайн фармат у бліжэйшым друкавальным цэнтры альбо на ўласным прынтары.

Спампаваць чатыры тэматычныя нумары, а таксама ахвяраваць на стварэнне друкаванай версіі можна тут: http://zheuzhyk.tilda.ws/  Дарэчы, да 20 снежня “Жэўжык” праводзіць конкурс калядных аповедаў, за самыя цікавыя гісторыі абяцаюць прызы. Не прапусціце!

Бонус!

Для школьнікаў і цікаўных бацькоў: беларускамоўная газета “Крама Крыжаванак” – любімыя многімі сканворды! Выходзіць раз на 3 месяцы, кошт нумара ўсяго 46 капеек. Падпісны індэкс: 633132

Падпісацца анлайн на ўсе выданні можна па сайце Белпошты па спасылцы: http://rev1.belpost.by:8080/BelPost/