Група дзяцей з беларускай арганізацыі хворых мукапалісахарыдозам і іншымі рэдкімі генетычнымі захворваннямі наведала Місію

Група дзяцей з беларускай арганізацыі хворых мукапалісахарыдозам і іншымі рэдкімі генетычнымі захворваннямі наведала Місію

Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр правёў першую сустрэчу з бацькамі і дзецьмі Рэспубліканскага Грамадскага Аб’яднання “БОБМ”. Гэта арганізацыя займаецца інфармацыйнай падтрымкай сямей, якія выхоўваюць дзяцей з рознымі рэдкімі генетычнымі захворваннямі. 

Наталля Даліда, чалец РГА “БОБМ”, распавяла, што “у нас як арганізацыі няма свайго памяшкання, а патрэба каб сустракацца і дзяліцца досведам ёсць. Мы былі б радыя праводзіць сумесныя мерапрыемствы і для бацькоў, і для сіблінгаў, і для сямей”.

Радуемся новай супрацы!