Калядныя віншаванні с. Чаславы, дырэктаркі Місіі

Калядныя віншаванні с. Чаславы, дырэктаркі Місіі

“Не спі абудзіся! Хрыстус нарадзіўся!”

Дарагія дзеткі, Вашы бацькі і родныя, сябры, дабрачынцы, супрацоўнікі, выхавацелі і настаўнікі Місіі добрага самараніна!

Ад усяго сэрца ў гэта вялікае Свята, якое адзначаем ў складаных абставінах, хочацца пажадаць усім нам нязломнай Надзеі!

Ахінаю Вас малітвай, просячы Дзіцятка Езуса, каб перамяняў сэрцы нашыя і ўсяго грамадства, каб кожны хацеў у Праўдзе будаваць адзінства.

Сёння мае думкі асабліва з тымі, якія не могуць святкаваць сям’ёй у поўным складзе, альбо вымушаныя перажываць Нараджэнне Хрыста далёка ад свайго дома. Няхай Божае Дзіцятка ўзмоцніць Вашыя сілы!

З дарам малітвы,
с. Часлава USJK