Ладзім акцыю “Зефірка на Будслаў”

Ладзім акцыю “Зефірка на Будслаў”

У пятніцу і суботу, 2-3 ліпеня, падчас урачыстасцей у Нацыянальным Санктуарыі, Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр будзе распаўсюджваць нашыя фірмовыя крафтавыя зефіркі. Разам з салодкім будзе гарбатка на зёлках. Усе сродкі з гэтай акцыі мы пакінем у Будславе на аднаўленне святыні.

Дзякуем бацькам дзяцей якія наведваюць Місію Добрага Самараніна. Менавіта яны прыносяць садавіну ў Цэнтр з якой ціснецца сок і робяцца зефіркі.

Агульнымі намаганнямі мы далучаемся да акцыі #нашбудслаў #адновімбудслаўразам