Ладзім фэст святога Марціна

На іншых мовах: ru
Ладзім фэст святога Марціна

11-га лістапада наш Цэнтр будзе адзначаць успамін святога Марціна. Гэтым самым мы хочам далучыцца да агульнаеўрапейскай традыцыі святкавання дня гэтага апекуна дзяцей.

Гісторыя свята

Святы Марцін жыў у 4-ым стагоддзі. Першапачаткова Марцін быў рымскім жаўнерам, але пазней ён прыняў хрост і стаў біскупам французскага горада Тур. У Еўропе св. Марцін лічыцца апекуном дзяцей  — штогод дзіцячыя садкі і школы ладзяць шэсце з ліхтарамі, спяваюць песні пра святога Марціна, ядуць адмысловае печыва і проста бавяць час.

Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр у Мінску таксама ладзіць шэсце з ліхтарамі і будзе весяліцца разам са святым Марцінам.

Мы плануем:

 — шэсце з ліхтарамі
— да дзяцей завітае св. Марцін і вызначыць найпрыгажэйшы ліхтар
— забаўляльная праграма

Дарагія бацькі, просім падрыхтаваць з вашымі дзеткамі ліхтары св. Марціна.

Тэматыка: вершнiк у чырвоным плашчы (св. Марцін быў рымскім жаўнерам), гусак (паводле легенды Марцін не хацеў быць біскупам і хаваўся ў хляве з гусямі), авечка ці конь (свойскiя жывёлы), зоркi ці месяц. Галоўнае каб ліхтары запальваліся на вулiцы (напрыклад свечка на батарэйках). Звярнiце ўвагу каб дзецям было за што ўзяцца  — зрабiць ліхтары можна з паперы, капронавых бутэлек ці картонных скрыняў.