Ліст падзякі ад сястры Чаславы

Ліст падзякі ад сястры Чаславы

Дарагія супрацоўнікі, мамы і таты, валанцёры нашага Цэнтра!

Я шчыра ўдзячная ўсім за згуртаванасць, клопат, энтузіязм і адданасць нашым Велікодным ініцыятывам. Упрыгожванне вербаў і пернікаў, удзел у кірмашах, арганізацыя спаткання для вазочнікаў  — гэта дзесяткі гадзін вашага часу. Ваша неабыякавасць натхняе і дае ўпэўненасць, што наш Сацыяльны Цэнтр гэта перш за ўсё людзі. Гэта моцная супольнасць неабыякавых людзей.

Дзякуй вялікі кожнаму і кожнай! Усіх вас атуляю сваёй малітвай.

Хрыстос Уваскрос!

с. Часлава Навіцкая USJK