Прадстаўніца Уршулянак ўдзельнічала вы ўрачыстасці пасвячэння капліцы ў Любчы

Прадстаўніца Уршулянак ўдзельнічала вы ўрачыстасці пасвячэння капліцы ў Любчы

На іншых мовах: en ru
Прадстаўніца Уршулянак ўдзельнічала вы ўрачыстасці пасвячэння капліцы ў Любчы
У 1935-39 гг. Уршулянкі актыўна працавалі на Навагрудчыне – вялі дзіцячы садок і школу ў Любчы, а таксама займаліся хрысціянскім выхаваннем дзяцей і моладзі.
Гэтае месца для Урушулянак вельмі сімвалічнае – пасля некалькіх гадоў актыўнай працы ў 30-х гг. 20 ст. мясцовасць апынаецца пад уладай бальшавікоў. Яны забіраюць школу і садок, сёстры вымушаны пераехаць у Вільню адкуль іх вывозяць у лагеры ў Сібір. Касцёл у Любчы зруйнавалі і толькі памяць пра сясцёр Уршулянак застаецца на гэтай зямлі.
Намаганнямі Любчанскіх каталікоў на чале з кс. Юрыем Жэгарыным сёлета была пабудавана новая капліца. Гэта будаўніцтва было вельмі сімвалічным – роўна 80 год таму камуністы зруйнавалі папярэдні каталіцкі храм у Любчы.
Сястра Дарота прыехала з Варшавы адмыслова з нагоды асвячэння будынка. Мясцовыя жыхары на ўласныя вочы змаглі ўбачыць праўдзівую уршулянку, папярэдніцы якой выхоўвалі калісьці сотні дзяцей з гэтай мясцовасці. Са свайго боку сястра Дарота пажадала ўсім неабходных ласкаў у аднаўленні хрысціянскіх трыдыцый на гэтай зямлі. Ад імя ўсіх Уршулянак сястра падарыла касцёлу залаты арнат.
3 жніўня 2019
“Я адчула сябе вельмі цёпла і ўтульна, як дома”, – падзялілася сваімі ўражаннямі сястра, – “Калі нашы сёстры працавалі ў Любчы, наша заснавальніца святая Уршуля Ледухоўская яшчэ жыла. Яна вельмі клапацілася пра гэтыя землі”.
Сястра Дарота працуе медсястрой у доме для старэнькіх Уршулянак у Варшаве. Ужо 20 гадоў яна займаецца доглядам сясцёр якія па стане здароўя патрабуюць дапамогі і апекі.
Здымкі: Віталь Палінеўскі
Вялікі матэрыял пра падзею можна прачытаць на catholic.by тут