Мастачка Аксана Аракчэева правяла майстар-клас

На іншых мовах: ru
Мастачка Аксана Аракчэева правяла майстар-клас

Сустрэча ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры стала своеасаблівай арт-тэрапіяй для ўсіх зацікаўленых у творчым развіцці і добрым настроі.

На майстар-класе можна было паглядзець арыгінальныя малюнкі, якія сталі кніжнымі ілюстрацыямі. Спадарыня Аксана падзялілася сваёй сямейнай традыцыяй па вырабе святочнай гірлянды.
Удзельнікі стваралі свае калядныя творы мастацтва, маглі атрымаць кансультацыю і дапамогу ад знакамітай мастачкі.

Мастачка Аксана Аракчэева аформіла больш за​ 60 кніг. Нядаўна былі выдадзены дзве​ кнігі, дзе яна выступае​ мастачкай і пісьменніцай адначасова: “Фанечка” (2020) і​ “Фанечка: мандарынавая гісторыя” (2021).​

Усе фоты можна паглядзець тут