Міністранты з Місіі наведалі Івянец

Міністранты з Місіі наведалі Івянец

Разам са сваімі выхавацелямі, айцом Аляксандрам, братам Эмануэлем і сястрой Чаславай, хлопцы пазнаёміліся з гісторыяй і сучаснасцю братоў Францішканаў. Падчас св. Імшы дзецям распавялі пра бласлаўлёных францішканскіх пакутнікаў з Пяршаяў.

“Брат Павел з тамтэйшага кляштара зрабіў нам экскурсію, атрымалася залезці на вежу, пазней быў супольны грыль. Было весела, але таксама плённа духоўна”, – падзяліўся з самаранінам брат Эмануэль Юран.