Мітрапаліт Тадэвуш наведаў Сацыяльны Цэнтр

На іншых мовах: ru en pl
Мітрапаліт Тадэвуш наведаў Сацыяльны Цэнтр

З нагоды сваіх імянінаў і юбілею 30-ці годдзя біскупства, арцыбіскуп завітаў у Місію.

“Ухх, колькі мітрапалітаў”, — сказаў хтосьці з дзяцей, калі мітрапаліт разам з дапаможнымі святарамі ўвайшлі ў будынак. Выхаванцы Місіі павіншавалі іерарха з прыгожай датай — чыталі вершы, прамаўлялі, падарылі паштоўкі і партрэт арцыбіскупа які выканала наша вучаніца.

Са свайго боку арцыбіскуп пажартаваў, што “дзеці ўжо ведаюць болей малітваў, чым я”. Кожны выхаванец атрымаў салодкі пачастунак ад госця і абразок са здымкам біскупскага пасвечання ў Ватыкане з рук св. Яна Паўла ІІ.