Моладзь з Катэдральнага касцёла арганізавала ружанцовую майстэрню ў Місіі

Моладзь з Катэдральнага касцёла арганізавала ружанцовую майстэрню ў Місіі

1 кастрычніка ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры сабраліся студэнты з Мінскай катэдры і ксёндз Андрэй Бурак. Група стварала падарункі для дзетак да акцыі “Мільён дзяцей моліцца ружанец” якая адбудзецца 18-га кастрычніка. Кожнае дзіця атрымае дзясятак ружанца ў выглядзе бранзалеткі.

У гэтым годзе мерапрыемства “Мільён дзяцей моліцца ружанец” будзе агульнабеларускім — да малітвы далучаюцца дзеці з усёй Беларусі. Таму Місія рыхтуе ружанцы-бранзалеткі для дзетак якія далучацца да гэтай малітвы.

Арганізатары акцыі падзяліліся з самаранінам: “Месяц кастрычнік б’е гучна ў звоны: «Я месяц малітвы, і я ружанцовы!». Ружанец – гэта не проста малітва, гэта еднасць тых, хто злучаны ружанцовай малітвай і адзінай інтэнцыяй.  Наш народ мае патрэбу ў гэтай з’яднанасці, у моцы, якая нараджаецца найперш у духоўным адзінстве. Мае патрэбу ў малітве на ружанцы ў кожнай сям’і, у кожнай парафіі, ва ўсёй краіне”.